Национальная академия наук Беларуси

База данных "НАН Беларуси в средствах массовой информации"

Поиск в архиве документов

Всего: 55384 документов. Показано: 6 за последние 30 дней.

Выбралі 5 варыянтаў з 200 мільёнаў   / Васілішына, Юлія /

Пытанне, як лячыць пацыентаў з каранавірусам, усё яшчэ адкрытае. Нядзіўна, што сілы многіх даследчыкаў па ўсім свеце кінутыя на пошук прыцэльнага антыкаранавіруснага сродку. Робяць свой унёсак у гэтую працу і нашы навукоўцы. Падрабязнасцямі дзеліцца кіраўнік праекта — дырэктар Аб’яднанага інстытута праблем інфарматыкі НАН Беларусі Аляксандр Тузікаў.

Источник: Беларусь,   19.08.2020 № 8 С. 16-17
Рубрика: Сотрудники НАН
Клеткай па пнеўманіі   / Васілішына, Юлія /

Пнеўманія як ускладненне COVІD-19 была ў цэнтры пандэміі. Каб змагацца, урачы назапашваюць усе магчымыя сілы і сродкі, уключаючы выкарыстанне найноўшых метадаў лячэння. Адзін з іх — тэрапія ствалавымі клеткамі — быў прапанаваны беларускімі навукоўцамі, спецыялістамі Інстытута біяфізікі ды клетачнай інжынерыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. У чым сутнасць метаду, мы запыталіся навуковага кіраўніка праекта, дырэктара інстытута, кандыдата медыцынскіх навук Андрэя Ганчарова.

Источник: Беларусь,   21.07.2020 № 7 С. 28-29
Рубрика: Сотрудники НАН
З антывіруснай праграмай   / Васілішына, Юлія /

Як супрацьстаяць каранавіруснай інфекцыі, распавёў дырэктар Інстытута біяфізікі і клетачнай інжынерыі НАН Беларусі Андрэй Ганчароў.

Источник: Беларусь,   20.05.2020 № 5 С. 38-39
Рубрика: Сотрудники НАН
Доўгі палёт дзіды   / Васілішына, Юлія /

У Беларусi 118 раёнаў, i Вадзiм Лакiза, намеснiк дырэктара па навуковай рабоце Iнстытута гiсторыi НАН, бываў у большасцi — дзе праездам, дзе праводзiў археалагiчныя даследаваннi, дзе выступаў на канферэнцыях. Пры гэтым ён працягвае лiчыць, што прыгажэйшага за родны Дзятлаўскi раён Гродзенскай вобласцi — няма. Таму i пытання, куды ў Год малой радзiмы накiравацца на пошукi археалагiчных артэфактаў, не ўзнікла.

Источник: Рэспубліка,   11.08.2018
Рубрика: Сотрудники НАННаука и общество
Стаўка робіцца на інавацыі   / Васілішына, Юлія /

Якой будзе краіна ў 2020 годзе? Зазірнуць у будучыню можна з зацверджанай на днях дзяржпраграмай інавацыйнага развіцця на бліжэйшыя пяць гадоў. Важную частку работы традыцыйна будзе весці Нацыянальная акадэмія навук Беларусі. Уводзіць у курс справы намеснік старшыні прэзідыума НАН Беларусі Сяргей Кілін.

Источник: Беларусь,   28.02.2017 № 2 С. 23
Рубрика: Сотрудники НАНОрганизация наукиНаука и технологии
Алгарытмы для неба   / Васілішына, Юлія /

Прэмія Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі — своеасаблівы "Оскар" у даследчыцкім свеце. Бо прысуджаецца яна раз на два гады за ўклад у вырашэнне буйной навуковай або навукова-практычнай праблемы — і не толькі ўжо знакамітым навукоўцам, але і пачаткоўцам, а таксама студэнтам. На цяперашні конкурс было прадстаўлена каля 50 работ. Пераможцаў вызначыла таемнае галасаванне членаў камісіі НАН. Сярод трыумфатараў аказаўся і курсант 6-га курса Беларускай дзяржаўнай акадэміі авіяцыі Мікалай Карнавухаў.

Источник: Беларусь,   26.02.2016 № 2 С. 24-25
Рубрика: НАН Беларуси